Навіны

-2 палітвязня

Цалкам адбылі пакаранне двое берасцейцаў, асуджаных па «карагоднай справе»

Яўген Калпачык. Фота сакавіка 2020, крыніца: сацсеткі

Як стала вядома берасцейскай «Весне», 3 снежня 2022 выйшаў на волю Віктар Дзянісенка, а 5 снежня вызваліўся Яўген Калпачык. Абодва цалкам адбылі пакаранне ў выглядзе 1 года 6 месяцаў «хіміі» (абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову). Абодва атрымалі такія тэрміны праз «карагодную справу».

Дзенісенка адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу (ПУАТ) №48 , Калпачык — у ПУАТ №21. Як і Мікалай Федарэнка, які выйшаў 5 снежня 2022, яны былі сярод першай дзясяткі людзей, якіх асудзілі па «карагоднай справе» (крымінальная справа за акцыю пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 у Берасці).
2022-12-07 05:00