Навіны

Імпрэза да Дня нараджэння Ларысы Геніюш

Адбылася ў Варшаве
9 жніўня была 116-я гадавіна з дня нараджэння Ларысы Геніюш. З гэтай нагоды 08.08.2026 ў Варшаве прайшло мерапрыемства ў фундацыі «Дар лёсу». Арганізавала і правяла імпрэзу Таццяна Мартыненкава.

Галоўнай тэмай сустрэчы стала паралель паміж лёсам Ларысы Геніюш, якая жыла ў выгнанні і не прыняла савецкі пашпарт, і сучаснымі беларусамі, якія таксама вымушаны рабіць выбар у цяжкі час.

Удзельнікі сустрэчы выявілі добрыя веды па біяграфіі паэткі, вязынкі ГУЛАГа, адраджэнкі беларускасці Ларысы Геніюш.

Цікавым быў выступ Таццяны пра Ларысу Геніюш. Яна прыводзіла паралелі паміж Беларуссю Ларысы Геніюш і цяперашняй. Высветлілася каласальнае падабенства, асабліва ў пераследзе лепшых беларусаў, свабоды слова, і наступу на ўсё беларускае. Паводле ксяндза Вячаслава Барка, пераслед творчасці геніяльнай паэткі трохі запаволіўся толькі ў 90-х, калі яе вершы вярнулі нават у школьныя падручнікі. Пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі вершы выдалілі, забаранілі нават успамін, а на сённяшні дзень знік помнік ля хаты паэткі. Па словах выступоўцаў, Ларыса Геніюш – гэта гонар і сумленне нацыі. Былі пастаянныя дабаўленні з залы цікавых момантаў біяграфіі паэткі, якая вытрывала цяжкія часы пераследу і не зламалася, нават не схілілася перад НКУС-КДБ.

Удзельнікі слухалі вершы Ларысы Геніюш у выкананні Таццяны Мартыненкавай, а таксама аўдыёзапіс з чытаннем вершаў самой паэткі. Гучалі і песні на яе словы.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
2026-08-11 17:02