Навіны

-1 палітвязень: выйшаў на волю Іван Ракіць

Яго асудзілі за 9 жніўня 2020 года да калоніі
Іван Ракіць да зняволення
Берасцеец Іван Ракіць быў асуджаны да 2.5 год калоніі за тое, што нібыта стукнуў у сківіцу міліцыянта. Толькі сам Іван віну не прызнаваў, сам пацярпелы даваў супярэчлівыя паказанні, а галоўны сведка-міліцыянт не бачыў удару (проста пабачыў калегу ўжо на зямлі). Сам Іван на судзе казаў, што 9 жніўня 2020 не збіраўся пратэставаць, а выйшаў на вуліцу проста за хлебам.

Тым не менш, суддзя пакараў Ракіця пазбаўленнем волі. Мужчына адбываў тэрмін у бабруйскай калоніі №2. Ды, па інфармацыі берасцейскай «Вясны», 11 жніўня 2023 года Ракіць цалкам адбыў пакаранне ды выйшаў на волю.
Made on
Tilda