Там выказваўся берасцеец Аляксандр Сахарук, вядомы па фота з біноклем на выбарах-2020

У нядзелю 8 чэрвеня 2025 года беларусы Варшавы выйшлі ў цэнтр польскай сталіцы да помніка Каперніка, каб бараніць сябе, агучыць свае праблемы і пагаварыць аб далейшым развіцці асяродка нацыянальнай меншасці.
Беларуская акцыя праходзіла па традыцыі пад бел-чырвона-белымі сцягамі і з партрэтамі палітвязняў у руках. Выступалі актывісты беларускай дыяспары: арганізатар акцыі Васіль Плешкуноў, Вячаслаў Сіўчык, Аляксандр Сахарук і іншыя.
Выступоўцы агучылі праблемы, якія могуць чакаць замежнікаў пры новым польскім прэзідэнце Каралі Наўроцкім, зыходзячы з яго перадвыбарчай праграмы. Гаварылася таксама пра тое, што не трэба спыняць ціснуць на беларускі рэжым дзеля вызвалення палітвязняў. Адбылася хвіліна маўчання па памерлым ў Амерыцы ва ўзросце 46 гадоў былым палітвязні Аляксандры Класкоўскім, які быў асуджаны пасля выбараў 2010 года да 5 гадоў зняволення, вызвалены праз памілаванне.
Слушна сказаў пра выхаванне беларусаў берасцеец Аляксандр Сахарук. На яго думку, галоўная роля ў выхаванні дзяцей беларусамі ляжыць на бацьках. Трэба каб менавіта бацькі паказвалі дзецям, што родная беларуская мова ёсць той падмурак, на якім трымаецца і мацуецца нацыя.

Скончылася акцыя агульным здымкам прысутных.