Судовыя паседжанні

Экс-палітвязня з Берасця Ціхана Клюкача асудзілі па новай справе

Але ўжо ў яго адсутнасць
Ціхан Клюкач. Фота з ягонага Фэйсбуку
Пра гэта стала вядома з раскладу судовых паседжанняў Вярхоўнага суду, бо на 19 жніўня 2025 года запланаваны разгляд апеляцыі па справе супраць 9 беларускіх добраахвотнікаў. Як аказалася, па гэтай справе праходзіў і Ціхан Клюкач. Які менавіта прысуд яму быў вынесены па новай справе — невядома.

Клюкачу закідвалі ажно 10 крымінальных артыкулаў па завочнай справе. Усе артыкулы актыўна выкарыстоўваюцца беларускімі ўладамі менавіта для палітычнага пераследу.

Нагадаем, што Ціхан Клюкач — былы палітвязень з Берасця. Атрымаў тэрмін у паўтары гады калоніі за менскія пратэсты 2020 года, цалкам адбыў зняволенне. Пасля з'ехаў з Беларусі. Ваюе на баку Ўкраіны супраць Расеі. Нядаўна ў баях атрымаў кантузію.
Made on
Tilda