Навіны

-1 палітвязень: выйшаў на волю берасцеец Іван Кузюр

Ён быў асуджаны па «справы Зельцэра»
Іван Кузюр
Іван Кузюр быў затрыманы напрыканцы верасня-2021 у межах «справы Зельцэра». Да суду правёў год пад вартай. Рашэннем іванаўскага суддзі Мікалая Стасевіча быў асуджаны да 2 год пазбаўлення волі і штрафу 100 б.в. (3200 рублёў). Падставай для пакарання стаў адзін інтэрнэт-каментар Івана.

З улікам таго, што 1 дзень у СІЗА залічваецца як 1.5 дні ў калоніі, Івану заставалася адбыць менш за паўгады. І зусім нядаўна мужчына цалкам адбыў пакаранне ды выйшаў з наваполацкай калоніі №1 на волю.
Made on
Tilda