17 лістапада 2024 у цэнтры Варшавы беларусы правялі чарговую акцыю салідарнасці з палітвязнямі. Таксама прагучала крытыка у бок так бы мовіць электаральнай кампаніі ў Беларусі. Выступоўцы казалі, што дзяржаўныя беларускія СМІ стараюцца абяліць Лукашэнку і паказаць яго любімым важаком народа, ствараючы карцінкі збору подпісаў па прыкладу 2020, калі людзі падпісваліся за Святлану Ціханоўскую. Але пастановачны характар б'е ў вочы, не гаворачы пра тое, што трохі больш за два тыдні, па словах асноўнага старога-новага прэтэндэнта ў кандыдаты, за яго ўжо сабрана 700 000 подпісаў.
На акцыі падкрэслілі, што такая бурная любоў да дыктатара, які амаль 31 год абяцае ашчаслівіць Беларусь, але ніяк гэта не атрымліваецца, праходзіць на фоне страшных рэпрэсій. З пачатку верасня да гэтага часу, як паведаміў арганізатар акцыі Васіль Плешкуноў са спасылкай на дадзеныя «Вясны», за распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыі затрымана і асуджана больш за 1200 чалавек. Ні дня не праходзіць без уварвання ў кватэры і дамы мірных грамадзян і публічнага іх затрымання, гавораць выступоўцы. На фоне затрымання новых закладнікаў, колькасць вызваленых вельмі сціплая.
Агульным рэфрэнам прагучала думка: беларусы не нямыя і не сляпыя. Усё бачаць, усё ведаюць, ды публічна заяўляюць пра рыхтуемы чарговы захоп прэзідэнцкага крэсла 26 студзеня 2025 года такімі ж незаконнымі, махлярскімі метадамі тыя, хто з беларусаў можа пра гэта гучна гаварыць.
Скончылася акцыя гімнам «Магутны Божа» і агульнным здымкам.