Ігар Бараноўскі — галоўны рэдактар газеты «Царква» і краязнаўца. 27 ліпеня (у дзень, калі матэрыялы былі прызнаныя «экстрэмісцкімі») Бараноўскі размясціў у сваіх сацсетках дзве спасылкі на «Б**сат»: відэаінтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай i банер з інфармацыяй пра колькасць палітвязняў у краіне.
На мужчыну склалі два пратаколы паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП («распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі»)
28 кастрычніка суд адправіў гэтыя пратаколы на дапрацоўку. «Дапрацавалі» і склалі яшчэ 10, за кожны рэпост матэрыялаў «Б**сату» у ліпені. Нават за тыя дні, калі канал не быў прызнаны «экстрэмісцкім».
Сам краязнаўца кажа, што пра неабходнасць выдалення рэпостаў, размешчаных да 27.07, ён не ведаў.
Суд над берасцейцам адбудзецца 22 лістапада.