Выстава «Я не баюся, няхай яны баяцца», прысвечаная кіраўніку праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру, палітвязню Алесю Бяляцкаму, адкрылася ў Беларускім Доме Варшавы 26 верасня 2023.
У экспазіцыі асвечаны жыццёвы шлях Бяляцкага, дэманструецца дакументальны фільм «Бяляцкі» ад «Маланка Медыя».
Адкрыў выставу старшыня Беларускага Дома Алесь Зарэмбюк. Ён адзначыў, што выстава адкрыта ў важныя дні: 25 верасня — дзень народзінаў Алеся Бяляцкага, 26 верасня — дзень заснавання Беларускага Дома ў Варшаве. Перад наведвальнікамі выставы выступіў старшыня «Беларускага саюза ў Польшчы», радны БНР і кіраўнік Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа, праваабаронца-публіцыст Уладзімір Хільмановіч і прадзюсер фільма «Бяляцкі» Ігар Марыніч. У сваіх выступах усе адзначалі ўнёсак Алеся Бяляцкага ў палітычную, культурніцкую і праваабарончую дзейнасць, яго ахвярнасць ва ўсе часы. Затым быў прагляд фільма. Фільм дакументальны, але вельмі цікавы і глядзіцца, на адным дыханні. Скончылася адкрыццё выставы музычным выступам Пятра Клюева.
Трэба адзначыць, што не абышлося без правакацый: перад адкрыццём выставы прыехала польская паліцыя, бо яны атрымалі паведамленне аб тым, што ў Беларускім Доме закладзена бомба. Прысутныя аднесліся да паведамлення спакойна, але мерапрыемства было на паўгадзіны затрымана.
Паводле старшыні Беларускага Дома Алеся Зарэмбюка, выстава будзе доўжыцца да 10 кастрычніка, а затым будзе перавезена ў Брусэль.