Калонія і буйны штраф за інтэрнэт-каментары
10 сакавіка 2026 года вынесен прысуд Дзмітрыю Баніту. Вырак вынес Берасцейскі абласны суд у адсутнасць мужчыны (то бок справу разглядзелі завочна). Дзмітрыю прызначылі 6 гадоў калоніі ды 1000 б.в. штрафа (45 тысяч рублёў). Рэзулятыўная частка прысуду размешчана на афіцыйным сайце беларускай судовай сістэмы.
Падставай для крымінальнага пераследу Баніта сталі інтэрнэт-каментары. З-за іх мужчыну яшчэ ў снежні 2020 года шукала міліцыя. У выніку каментары падвялі ажно пад 5 крымінальных артыкулаў (усе артыкулы выкарыстоўваліся для палітычных спраў пасля 2020 года).

Нагадаем, што завочныя суды з'явіліся ў Беларусі ў 2022 годзе. Такім чынам беларускія ўлады атрымалі магчымасць судзіць з'ехаўшых за мяжу людзей. Па ацэнках праваабаронцаў, сама завочная форма судовых паседжанняў у беларускай практыцы парушае права тых, каго судзяць (яе мінімум права на справядлівае судовае разбіральніцтва). А яшчэ завочныя суды сталі прыкладам транснацыянальных рэпрэсій — калі ўлады пераследуюць сваіх грамадзян, нават калі тыя знаходзяцца за мяжою.