Іншыя артыкулы

5, 5 і 7 содняў арышту. І канфіскаваны на карысць дзяржавы ноўтбук

Падводзім вынікі рэйду на Маларыту, які прайшоў 1 верасня 2022


Лета 2022 году было адзначана шматлікімі "рэйдамі" на тыя ці іншыя гарады вобласці. Такая практыка працягваецца і ў верасні. Пінск, Кобрын, Іванава, Драгічын, Маларыта — вось спіс гарадоў, пра якія вядома, што ў пэўны дзень там пачыналіся масавыя затрыманні. Далей над большасцю людзей праходзіў суд.

Падвядзем вынікі аднаго такога "рэйду", які адбыўся 1 верасня 2022 года ў Маларыце.

Вядомая колькасць затрыманых: 3 чалавека.
Хто праводзіў рэйд: як мінімум у адным выпадку — менскі ГУБАЗіК.

Затрыманы №1: асуджаны за тое, што "аказаў непадпарадкаванне" сілавікам: нібыта не адчыніў дзверы ў дом, калі у 7:25 раніцы 1 верасня 2022 года супрацоўнікі ГУБАЗіК прыйшлі з вобшукам. Тады і затрыманы. Вынік: 7 содняў арышту па арт.24.3 КоАП.

Скрыншот публікацыі ў сацыяльнай сетцы "Facebook" аднаго з затрыманых. У арыгінале знак на лбе ў выглядзе свастыкі

Затрыманы №2: асуджаны за тое, што ў сацсетцы "Facebook" на сваёй старонцы ў верасні 2021 года даў спасылку на Youtube-відэа. На выяве-перадпраглядзе да гэтага відэа была нацыстская свастыка на лбе міліцыянта. Публікацыя такой спасылкі была кваліфікаваная па ч.1 арт.19.10 КоАП (прапаганда ці публічная дэманстрацыя нацыстскай сымболікі). Вынік: суддзя даў 5 содняў арышту ды канфіскацыю ноўтбука "як сродка здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння".
Заўвага: праўладны тэлеграм-канал, які пісаў пра гэтага затрыманага, паведамляў не пра 5, а пра 15 содняў арышту. Аднак берасцейская "Вясна" робіць выснову пра вынік суду з банку судовых рашэнняў.

Затрыманы №3: на старонцы мужчыны ў сацсетке "Вконтакте" знайшлі рэпост са старонкі, якая зараз лічыцца "экстрэміцкімі матэрыяламі". Рэпост быў зроблены 30.07.2021. Вынік: 5 содняў арышту па ч.2 арт.19.11 КоАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Чытайце таксама:
Made on
Tilda