Цяпер на лаве падсудных палітзняволены будаўнік і актывіст з Пружанаў Ігар Лаптановіч і ягоная жонка-бібліятэкарка Юлія, у іх сям'і трое дзяцей-школьнікаў. Справу супраць сёмай групы па «справе карагодаў», у якую ўваходзілі 12 абвінавачаных, разглядала Вера Філонік. Гэта ўжо шостая суддзя з Брэста, якая ўдзельнічае ў судовым канвееры па самай масавай палітычнай справе ў Брэсце. Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівалі Генадзь Буры і Вадзім Багатка, якія запатрабавалі суровыя тэрміны пакарання па гэтай справе. Пракурор Буры выступаў дзяржабвінаваўцам па справе забітага Генадзя Шутава і сведкі забойства Аляксандра Кардзюкова.
Каго і як асудзілі?
Суддзя Вера Філонік прызначыла наступныя пакаранні фігурантам сёмай групе па "справе карагодаў":
- Андрасюк Арцём Аляксандравіч — 2 гады "хіміі" (віну не прызнаў);
- Бірукоў Аляксей Валер'евіч — 2 гады "хатняй хіміі" (часткова прызнаў віну);
- Бірукова Таццяна Юр'еўна — 2 гады "хатняй хіміі" (часткова прызнала віну);
- Дзягцярык Сяргей Васільевіч — 2 гады "хатняй хіміі" (часткова прызнаў віну);
- Дзям'янка Дар'я Васільеўна — 2 гады "хатняй хіміі" (не прызнала віну);
- Касцюк Андрэй Пятровіч — 3 гады "хіміі" (не прызнаў віну);
- палітзняволены Лаптановіч Ігар Анатольевіч — 2,5 гады калоніі (не прызнаў віну);
- Лаптановіч Юлія Аляксандраўна (жонка Ігара) — 3 гады "хатняй хіміі" (не прызнала віну);
- Макарэвіч Уладзімір Віктаравіч — 2,5 гады "хіміі" (не прызнаў віну);
- Парфеевец Андрэй Аляксеевіч — 2 гады "хатняй хіміі" (часткова прызнаў віну);
- Пяцінкін Канстанцін Паўлавіч — 2 гады "хатняй хіміі" (прызнаў цалкам віну);
- Шыла Наталля Уладзіміраўна — 2,5 гады "хіміі" (не прызнала віну).
Па справе "карагодаў" прысуды вынеслі ўжо 67 фігурантам.