Навіны

Дом бацькоў журналіста «Белсата» ў Пінскім раёне арыштавалі ўлады

Сам дом пабудаваў дзед журналіста каля 100 гадоў таму
Арыштаваны дом бацькоў Аляксея Дзікавіцкага. Фота з асабістага архіву мужчыны / Белсат
У вёсцы Мястковічы (Пінскі раён) налажылі арышт на хату бацькоў Аляксея Дзікавіцкага (на дадзены момант выканаўца абавязкаў дырэктара «Белсата»). Хату пабудаваў каля 100 гадоў таму дзед журналіста. Пра арышт дома Дзікавіцкі даведаўся 8 кастрычніка, сам арышт адбыўся 26 верасня 2024. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Белсат».

«Я рос там да школы, адтуль вёз на могілкі дзядоў і бацькоў, гэта самае дарагое для мяне месца. Калісьці дзядуля з бабуляй дазволілі на шмат гадоў вучыцца там дзецям, пакуль у вёсцы будавалі школу», — распавёў пра 100-гадовую хату Аляксей Дзікавіцкі.

Калі на маёмасць чалавека накладаюць арышт, ён не мае магчымасці ёй распараджацца: нельга прадаць, падарыць, абмяняць яе альбо ажыццявіць іншыя падобныя дзеянні. Гэта дазваляе ўладам адбіраць маёмасць у тых, хто з'ехаў за мяжу: дзяржава спачатку арыштоўвае маёмасць, якая засталася ў чалавека Беларусі — каб потым прадаць на карысць прызначанага «штрафа» па завочным прысудзе.
Made on
Tilda