Навіны

Акцыя ля будынка Еўракамісіі ў Варшаве

20 красавіка 2023 года10 прадстаўнікоў партыі БХД, Сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) і Руху Салідарнасці «Разам» другі чацвер праводзілі ля будынка Еўракамісіі акцыю. Мэта акцыі прысвечана вызваленню беларускіх палітвязняў і прызнанню Беларусі акупаванай краінай.

Паводле аднаго з арганізатараў акцыі Зміцера Лупача, беларусы не з'яўляюцца сябрамі Еўразвяза і не могуць патрабаваць ад Еўракамісіі, а могуць толькі заклікаць узмацніць санкцыі і поўнасцю закрыць межы Еўразвяза. Паводле ўдзельнікаў акцыі, толькі жорсткія санкцыі і закрыццё мяжы з Еўразвязам можа зрушыць пытанне спынення рэпрэсій і вызвалення палітвязняў. А прызнанне Беларусі акупаванай краінай стане важнай перадумовай вызвалення ад дыктатуры Лукашэнка пасля перамогі украінцаў у вайне з Расіяй.

Перад акцыямі была накіравана заява ад беларусаў у канцылярыю прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, дзе гаварылася аб умовах вызвалення палітвязняў.

Сябры БХД, партыі Народная Грамада і Руху Салідарнасці «Разам» заклікаюць беларусаў Варшавы, прадстаўнікоў іншых беларускіх партый далучыцца да іх акцыі, якія будуць праходзіць ля будынка Еўракамісіі кожны чацвер з 17 да 18 да тых часоў, пакуль не будуць пачутымі тымі, ад каго залежыць і ўзмацненне санкцый і поўнае закрыццё мяжы з Еўразвязам.

Палякі, што праходзілі міма ўдзельнікаў акцыі, паказвалі знакі салідарнаці, а двое выступілі перад мікрафонам са словамі падтрымкі прапаноў беларусаў.
Made on
Tilda