Іншыя артыкулы

Гарадзенская міліцыя распаўсюдзіла заяву, што калі дзіцё прагульвае школу — яго бацькоў могуць аштрафаваць па артыкуле КоАП «невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей»

Але гэта няпраўда
Ілюстрацыйнае фота. Крыніца выявы: Caleb Oquendo / pexels.com
6 верасня 2026 Гарадзенская абласная міліцыя размясціла[1][2] публікацыю. Там са спасылкай на словы ўчастковага з Горадні Яўгена Тарасава заяўлялася: калі дзеці прагульваюць школу, то іх бацькоў могуць прыцягнуць да адказнасці па арт.10.3 КоАП. То бок, тлумачыў участковы, пропуск школьных заняткаў без уважлівых прычын можа прывесці да штрафа памерам да 10 б.в. (450 рублёў).

Гэта распаўсюдзілі без праверкі шматлікія медыі (ў тым ліку Наша Ніва, Зеркало, Салідарнасць).

Мы праверылі, ці сапраўды гэты артыкул дазваляе штрафаваць у згаданых сітуацыях. Аказалася, што не.

ч.1 арт.10.3 КоАП прадугледжвае адказнасць для бацькоў, калі іх дзіця зрабіла нешта, што цягне на адмініcтратыўную ці крымінальную адказнасць. Прагулы школьных заняткаў не з'яўляюцца ні адміністратыўным правапарушэннем, ні крымінальным злачынствам. Значыць, па ч.1 арт.10.3 бацькоў прагульшчыка нельга аштрафаваць.

А ч.2 арт.10.3 КоАП гаворыць пра адказнасць бацькоў, калі іх дзіця з'явіцца без суправаджэння ў перыяд з 23:00 да 6:00. Гэта таксама зусім не пра школьныя прагулы.
Бягучая рэдакцыя арт.10.3 КоАП
Адпаведна, ўчастковы заявіў няпраўду, што калі дзіцё прагульвае школу — яго бацькоў могуць аштрафаваць па артыкуле 10.3 КоАП.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda