Навіны

У Варшаве зладзілі шэсце з нагоды гадавіны Слуцкага збройнага чыну

У нядзелю, 26 лістапада 2023, беларусы Польшчы правялі акцыю, прысвечаную Дню Беларускіх Герояў. Шэсце прымеркавана да 103-й гадавіны пачатку Слуцкага Збройнага чыну. Калі 4 тысячы паўстанцаў баранілі Случчыну і БНР. Яны спрабавалі абараніць незалежнасць краіны і пратрымаліся цэлы месяц з 27 лістапада 1920 года.

Але падчас акцыі былі ўшанаваны не толькі героі Слуцкага паўстання. Былі названы імёны 40 беларусаў, забітых рознымі спосабамі за 30 гадоў праўлення Лукашэнкі.

Арганізатары акцыі зрабілі шмат банераў з партрэтамі палітвязняў: Паліны Шарэнды-Панасюк, Уладзіміра Гундара, Любові Рэзановіч, праваабаронцаў-вязняў праваабарончага цэнтра «Вясна» і шмат іншых.

Паводле намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і старшыні НАУ Паўла Латушкі, неаходна патрабаваць ад еўрапейскіх партнёраў, каб яны выклікалі тых прадстаўнікоў рэжыму, якія яшчэ з'яўляюцца як бы дыпламатамі ў Еўропе і запыталі толькі адно: дзе Мікалай Статкевіч. Каб прадстаўнікі замежных амбасад, якія яшчэ працуюць у Беларусі прыйшлі ў МЗС і спыталі: дзе Мікалай Статкевіч і ўсе тыя вязні, пра каго няма звестак ужо сотні дзён.

У выніку была прынята Рэзалюцыя аб патрабаванні вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў і ў першую чаргу тых, у каго існуе небяспека жыццю і здароўю.
Made on
Tilda