Падобныя да паліцыі ці ваенных людзі хочуць праверыць вашыя дакументы — што рабіць?
Інструкцыя для тых, хто ў Польшчы
Згодна з польскімі законамі, няма абавязку прад'яўляць свае дакументы тым, хто не з'яўляецца дзяржслужбоўцам (funkcjonariusze publiczne).
А да дзяржслужбоўцаў адносяцца, сярод іншых:
паліцыя (Policja)
муніцыпальная паліцыя (Straż Miejska)
памежнікі (Straż Graniczna)
Што вы можаце рабіць пры спробе праверыць вашыя дакументы:
патрабаваць прадставіцца (дзяржслужбоўцы не могуць адмовіцца, і маюць абавязак назваць імя і прозвішча, паказаць службовае пасведчанне, а таксама назваць законную прычыну для сваіх дзеянняў)
запісываць на відэа (але не для апублікавання; таксама вядзенне запісу мусіць не перашкаджаць дзяржслужбоўцам выконваць свае функцыі)
пры парушэннях закона паведаміць у паліцыю
Варта памятаць, што выдаванне сябе за праваахоўныя органы — крымінальнае злачынства згодна з польскім заканадаўствам. Гэта падпадае пад арт.227 Крымінальнага Кодэкса пра самавольнае «прысваенне функцый дзяржслужбоўцаў» (przywłaszczenie funkcji publicznej). Калі бачыце такое злачынства, можна паведаміць у паліцыю (экстрэнны нумар 112).