Навіны

Кніга пра Алеся Бяляцкага ў падарунак праваабаронцам «Вясны»

Фота берасцейскай Вясны
У кастрычніку 2025 года тузін праваабаронцаў «Вясны» атрымалі ад выдавецтва асобнікі кнігі «За беларускае жыццё». Прысвечанае лаўрэату Нобелеўскай прэміі, лідару праваабарончага цэнтра «Вясна», палітвязню Алесю Бяляцкаму, выданне выйшла напрыканцы 2024 года да Міжнароднага дня правоў чалавека.

Кніга лёгка чытаемая з добрым памерам шрыфту і каляровамі здымкамі з жыцця Алеся розных перыядаў, шмат з якіх былі апубліваны ўпершыню. У тэкстах падаюцца інтэрв'ю Алеся, яго ўспаміны, апошняе слова ў судзе, успаміны сяброў і паплечнікаў пра тыя ці іншыя падзеі, у якіх яны ўдзельнічалі разам з Алесем.

Выданне з'явілася на свет дзякуючы намаганням трох арганізацый: Беларускага Радыё Рацыя, газеты «Ніва» і Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь.
Кожны ахвочы можа чытаць ці спампаваць кнігу вось па гэтай спасылцы.
Нагадаем, што Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года. Асуджаны ў красавіку 2023 года на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Фактычна асуджаны за сваю праваабарончую дзейнасць. Адбывае тэрмін у папраўчай калоніі №9 у Горках. Праваабаронцамі адзначаецца, што старшыня «Вясны» зазнае ціск з боку адміністрацыіі калоніі, часта змяшчаецца ў ШІЗА, забараняюцца перадачы, бандэролі з лекамі і караюцца тыя з вязняў, хто ўступае з Бяляцкім у стасункі.

Праваабаронцы, паплечнікі Бяляцкага змагаюцца за вызваленне Алеся. Зараз з надзеяй яны чакаюць вызвалення чарговай групы палітзняволеных, сярод якіх можа быць і Алесь разам з іншымі пакаранымі калегамі «Вясны».

Але гэта не першае зняволенне заслужанага чалавека, узнагароджанага шматлікімі ўзнагародамі за праваабарончыя справы. У 2011 годзе Алесь Бяляцкі быў асуджаны да 4.5 гадоў пазбаўлення волі (таксама за сваю дзейнасць, што адзначалі міжнародныя арганізацыі, ў тым ліку ААН). Тады праваабаронца здолеў выйсці датэрмінова, ў 2014 годзе.
Made on
Tilda