Навіны

Палітвязень Уладзімір Гундар 1340 дзён за кратамі

Ды 11 месяцаў у камеры-адзіночцы
Уладзімір Гундар да зняволення
Баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар быў затрыманы 30 снежня 2020 года. Такім чынам, ён знаходзіцца ўжо 1340 дзён у няволі. Але нас цешыць тое, што Уладзімір мае пастаянную сувязь з сям'ёй праз лісты і званкі раз на месяц па 15 хвілін (як перадае чалавек, знаёмы з сітуацыяй).

Пра сваё знаходжанне ў камеры-адзіночцы Уладзімір не піша нічога. Толькі вядома, што ён шмат чытае і піша па-ранейшаму вершы. Праўда, з'явілася патрэба ў новых пігулках ад сэрца і сутаргаў кульці нагі, якая была аднята калісьці. Дрэнна тое, што пасыпаліся зубы. Уладзіміру забаронены пасылкі з дому, ён харчуецца толькі турэмнай ежай. Вядома, што сціплае турэмнае харчаванне не дае таго, што патрабуе чалавечы арганізм.

Пасля вызвалення 30 палітвязняў, нягледзячы на новыя затрыманні, у родных Уладзіміра Гундара з'явілася надзея на будучыя станоўчыя перамены.

Нагадаем, што чалавек з абмежаванымі магчымасцямі (адсутнічае адна нага) палітзняволены з Баранавічаў Уладзімір Гундар быў асуджаны па некалькіх палітычных справах, агулам пакараны 20 гадамі калоніі. З кастрычніка 2023 года знаходзіцца ў крытай магілёўскай турме №4.
Made on
Tilda