Навіны

Праўладны канал паведаміў пра затрыманне былога супрацоўніка МТС

Гэта берасцеец, яму прад'яўляюць зліў дадзеных «Чорнай кнізе Беларусі»

Андрэй Цыпак. Фота: сацсеткі

10 лістапада 2022 года ў тэлеграм-канале сілавікоў з'явілася чарговае "пакаяннае відэа". Як высветліла «Наша Ніва», яго фігурантам стаў Андрэй Цыпак з Берасця. Па звестках медыя, хлопец у маладосці гуляў у гандбол у клубе імя Мяшкова, дзе быў дэбютантам сезона 2012-2013 і быў у складзе клуба, калі ён два сезоны запар выйграваў чэмпіянат Беларусі — у 2014 і 2015 гадах.

У відэа сілавікоў Цыпак кажа, што ў 2020-2021 годзе працаваў у МТС, меў доступ да канфідэнцыйных дадзеных. Затрыманы па падазрэнні ў перадачы канфідэнцыйных звестак тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі» (гэта ініцыятыва, якія збірае дадзеныя пра людзей, датычных да рэспрэсій у сучаснай Беларусі). Паводле сілавікоў, Андрэй перадаў туды дадзеныя некалькіх дзяржаўных службовых асоб і пракурораў.
Made on
Tilda