Штрафы, штрафы, штрафы
Як стала вядома, на Берасцейшчыне, мяркуем, што і ва ўсёй Беларусі, цяпер за падпіску на экстрэмісцкія каналы ці чаты, лайкі ці распаўсюд экстрэмісцкіх матэр'ялаў арышт не даюць па спушчаным зверху метадычкам. Трампа баяцца, як пажартаваў аднойчы адзін з ахоўнікаў рэжыму. Даюць вялікія штрафы.
Ловяць чалавека на дробязі, напрыклад, няправільна перайшоў дарогу, няправільна ехаў на скутары, веласіпедзе... Вязуць складаць пратакол у аддзел міліцыі. Там бяруць твой тэлефон, правяраюць падпіскі і што там у цябе. Звычайна, калі чалавек не надта цікавіцца драконаўскімі новаўвядзеннямі па задушэнні жывога праўдзівага слова, нейкую драбязу, за якую каралі нехілымі тэрмінамі, знаходзяць.
Судзяць за распаўсюджанне экстрэмісцкіх матэрыялаў, але яшчэ перад судом чалавеку кажуць: не бойся, мы ўжо не садзім за такое, будзе штраф. І чалавека сапраўды караюць штрафам — даволі буйным.
Але небяспека ўсё-ткі можа чакаць неўзабаве. Здараецца, што могуць завесці крымінальную справу, напрыклад за «супраціў» міліцыянтам. А за гэта можа чакаць і новы штраф, але таксама хатняя хімія ці калонія. І адначасова нармальнаму чалавеку, хоць таму ж Трампу, цяжка зразумець і палічыць супраціўленне паліцыі палітычнай справай. Так што цяпер беларусам трэба быць надта асцярожнымі, каб пазбегнуць вока ў шэрым мундзіры і не стаць чарговай ахвярай для папаўнення дзяржаўнага бюджэту і абменнага матэр'ялу.
Такое паляванне на людзей узнікла згодна з законам аб рэспубліканскім бюджэце, даходы ад штрафаў і ўтрыманняў запланаваны на ўзроўні 313,5 млн BYN. З іх 310,3 млн — гэта самі штрафы, яшчэ 3,17 млн утрымання з заробкаў асуджаных. Сума прыкметна вырасла: для параўнання, у 2025 годзе план складаў 243,8 млн BYN, а годам раней — 208,9 млн.
Таму вымушаны шастаць ахоўнікі рэжыму па вуліцах найперш дзеля свайго заробку. Такія выпадкі вядомы ў Бярозе. У Горадні як падцверджанне меркавання дадзенага факту аб змяншэнні пакарання праз адсідкі сведчыць той факт, што сталі заказваць менш ежы ў ізалятар і СІЗА, цяпер павялічыліся пакаранні штрафамі, як паведаміў гарадзенскі праваабаронца.