Пад чыстку, якая ў Беларусі працягваецца ўжо чацвёрты год, у 2024 годзе трапілі і дальнабойшчыкі, якія працуюць у Еўропе.
У пачатку сакавіка з'явілася відэа ад ГУБАЗ з 2 частак. У абодвах роліках ёсць кадр з тэкстам «Доктор пришёл» з тытрамі уверсе «Экстремизм — это болезнь», а таксама фігуры дзвюх чалавек (адзін у форме з назвай ГУБАЗ на спіне, а другі з надпісам «Работай, брат»). Далей у роліках так званыя «дактары» групай беглі ў мірныя дамы, выбівалі дзверы і гаспадароў выцягвалі як самых страшных злачынцаў, якім свеціць смяротнае ці пажыццёвае пакаранне. Некаторых, як стала вядома пазней, жорстка збівалі. Адным з такіх затрыманых стаў дальнабойшчык Мікалай Кулак. Як сказалі знаёмыя Кулака, мужчыну збілі і прымусілі знаяцца ў відэа. На такім відэа Мікалай з часткова закрытым тварам гаворыць, што працуе ў Літве дальнабойшчыкам, атрымлівае 2000 € у месяц, у 2020 прымаў удзел у акцыях у Бярозе. Што з Мікалаем цяпер, нам невядома.
А ў Століне нядаўна быў затрыманы дальнабойшчык Міхаіл Трушко. 9 красавіка столінскі суддзя Сяргей Насеня асудзіў мужчыну па ч.2 арт.19.11 КоАП да штрафу памерам у 30 базавых (1200 рублёў). Да таго ж тэлефон Трушко канфіскавалі. У судзе адпусцілі, але ў той жа дзень паўторна затрымалі: была знойдзена яшчэ адна падпіска на «экстрэмісцкі» канал. Суд адбыўся 12 скрасавіка, суддзя Жанна Стаднік пакарала ўжо 10 суткамі арышту. Але, як стала вядома ад нашых крыніц, у Трушко яшчэ быў знойдзены ў тэлефоне нейкі даўні каментар і ўжо ў трэці раз можа быць заведзена крымінальная справа, калі лінгвістычная экспертыза ўгледзіць у каментары абразу ці паклёп. Дарэчы, Міхаіл — былы супрацоўнік ДАІ, але пайшоў у дальнабойшчыкі даўно.

У Беларусі затрыманы не толькі гэтыя 2 дальнабойшчыкі. Можна меркаваць, што кіроўцы, якія працуюць у вольным свеце, чытаюць у інтэрнэце без страху, што хочуць (а не толькі тое, што ім навязвае рэжым) расслабляюцца на волі і забываюць пачысціць тэлефон і выдаліць экстрэмісцкія матэр'ялы перад перасячэннем беларускай мяжы.