Судовыя паседжанні

Эканамістку асудзілі па палітычнай крымінальнай справе ў Берасці

Сама яна з Івацэвічаў
9 студзеня 2026 года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 33-гадовую Анастасію Уласавец. МУС у спісе адзначыў, што жанчыну асудзіў Берасцейскі абласны суд па ч.1, ч.2 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме» для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.
На імя жанчыны звярнула ўвагу Наша Ніва. Выданне піша, што Анастасія родам з Івацэвічаў. Скончыла БрДТУ, далей засталася ў Берасці і працавала напачатку бухгалтаркай, потым эканамісткай.

Сутнасць справы супраць Уласавец дакладна невядомая. Але мяркуючы па артыкулу, гэта магла быць перадача інфармацыя незалежным медыя альбо ў «Беларускі Гаюн».

МУС у спісе адзначыў, што ва Уласавец «асуджанасць непагашаная». Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі «хатнюю хімію».
2026-01-19 11:56