Абяцаюць шалёныя грошы — і робяць выгляд, што гэта не лічыцца крымінальным злачынствам у Беларусі
Па звестках Берасцейскай Вясны, гэткія аб'явы публікуюцца і ў чатах Берасцейскай вобласці. А карыстальнікі сацсетак 18.07.2026 дзяліліся, як атрымоўваюць рэкламу «службы на так званай СВО» па Viber-чатах усёй Беларусі. Людзі адзначалі: «і ў нашым вясковым чаце некалькі разоў на тыдзень» з'яўляецца такое паведамленне, «у нашым гарадскім таксама такая аб'ява», «у нас у раённым чаце перыядычна такое бачу» (1) (2) (3).
Як бачна з выявы і тэкста аб'явы, яна скіравана на беларусаў (гэта адзначана тэкстам, а таксама 🇧🇾 сцягам на выяве). Але абяцае выплаты ў расейскіх рублях.
Адметна, што рэклама падкрэслівае, што гэтая служба «не з'яўляецца найміцтвам». Відаць, каб запэўніць, што нібыта тых хто адгукнецца не могуць чакаць праблемы з законам у Беларусі.
Але гэта не так: ч.1 арт.361-3 Крымінальнага кодэкса РБ прама гаворыць, што ўдзел грамадзян Беларусі ў ваенных дзеяннях, узброеным канфлікце на любым з бакоў (калі няма дазволу беларускіх уладаў) ёсць злачынствам.
Дарэчы, гэтая вярбоўка таксама з'яўляецца крымінальным злачынствам згодна з беларускім заканадаўствам (ч.2 арт.361-3 Крымінальнага Кодэкса РБ).
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна

- Эти 7 предприятий в Брестской области помогают российской войне
- У берасцейскім «патрыятычным цэнтры» падлеткаў вучаць кіраваць баявымі дронамі-камікадзэ