І сённяшнія рэпрэсіі бязвінных беларусаў

Беларусы Варшавы 27 кастрычніка 2024 года правялі акцыю памяці расстраляных ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года 100 паэтаў, людзей мастацтва, вучоных, то-бок беларускай інтэлігенцыі.
Сталінскі рэжым стварыў эфектыўную сістэму рэпрэсій, уключаючы пазасудовыя расправы і масавыя пакаранні, якія дазваляюць пазбаўляцца ад палітычных супернікаў і непажаданых асоб без належнага судовага працэсу. У выніку ўсе гэтыя фактары стварылі спрыяльную глебу для «Ночы расстраляных паэтаў», якая стала кульмінацыяй шматгадовай палітыкі рэпрэсій і тэрору ў Беларускай ССР. Выкрыццё «ворагаў народа» і іх знішчэнне былі часткай шырокай стратэгіі ўмацавання ўлады Сталіна.
Удзельнікі акцыі, ўспамінаючы чорную ноч знішчэння беларускай эліты, параўноўвалі яе з цяперашнім знішчэннем лепшай часткі беларускага грамадства узурпатарам і яго памагатымі. Людзі скандавалі: «Свабоду палітвязням!», паіменна ўспаміналі забітых, а таксама тых палітвязняў, якія знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада, чыталі вершы бязвінна забітых паэтаў, спявалі песні і гімн дэмакратычнай Беларусі. Ішла таксама размова пра ўдзел ці не ўдзел у выбарах 26 студзеня 2025 года. Думкі раздзяліліся. Скончылася акцыя агульным фота.