Нядаўнасвет убачыла кніга амерыканскага гісторыка Юрыя Фельшцінскага «Беларусь Натальи Радиной: журналистка против диктатора». Кніга напісана на рускай мове, але, як сказаў Фельшцінскі, ў планах перакласці яе на беларускую і ўкраінскую мовы.
Паводле аўтара кнігі, ён вельмі любіць Беларусь і ведае яе важнейшую геапалітычную ролю ў сучаснай палітыцы. Толькі Беларусь можа гарантаваць бяспеку Еўропы ад расейскай агрэсіі. Нажаль, гэтая агрэсія не абяцае спыніцца ў бліжэйшы час і пагражае абярнуцца доўгачасовым ускладненнем не толькі для Еўропы, але і для ўсяго свету. Хто будзе валодаць Беларуссю, той будзе валодаць Еўропай. Самае лепшае, калі Беларусь захавае самастойнасць і стане на еўрапейскі шлях развіцця. Толькі такі дэмакратычны шлях выратуе незалежнасць Беларусі. Таму трэба зараз дапамагаць Украіне, якая вядзе кравапралітную вайну з дыктатарскай Расеяй. Ад перамогі Украіны ў многім будзе залежаць і лёс Беларусі.
Юрый Фельшцінскі сучасную гісторыю нашай краіны перадаў праз лёс Наталлі Радзінай. Ён пазнаёміўся з Наталляй, шмат размаўляў з ёю, ведаў гісторыю яе барацьбы з рэжымам. Яму імпаніруе ў Радзінай тое, што яна цвёрда пераканана ў сваіх поглядах на будучыню Беларусі, яна змагаецца супраць дыктатара і выбудаванай ім мадэлі ўсё сваё свядомае жыццё бескарысліва. Як лічыць Фельшцінскі, ў Беларусі ёсць перспектыва, калі ў ёй будуць жыць і працаваць такія людзі як Наталля Радзіна.
Па словах Юрыя Фельцінскага, кніга чытаецца лёгка, таму што гістарычныя моманты перадаюцца праз жыццёвыя гісторыі журналісткі і яе аднадумцаў.
Нагадаем, што Наталля Радзіна нарадзілася ў 1979 годзе ў Кобрыне. У журналістыцы з 1997 года. Паралельна з працай у медыях скончыла журфак БДУ. Неаднаразова падвяргалася арыштам і збіццю ў час асвятлення акцый апазіцыі. Пасля выбараў 2010 года затрымана ў рэдакцыі «Хартыі'97», правяла паўтары месяцы ў СІЗА КДБ. Пасля з'ехала з краіны і папрасіла палітычнага прытулку ў Літве.