Навіны

Пайшоў на пенсію начальнік івацэвіцкай калоніі

Пры ім калонія рабіла прадукцыю для расейскай арміі
Як 24.07.2026 паведаміла івацэвіцкая раёнка, пайшоў «на заслужаны адпачынак» Свірыд Віктар Мікалаевіч (рус. Виктор Свирид). Ён узначальваў калонію №22 у Івацэвіцкім раёне з кастрычніка 2022 года.

Нагадаем, што па сведчаннях былых палітвязняў, з 2022 года гэтая калонія пачала масава вырабляць ваенныя скрыні для патронаў, потым пачалося вырабніцтва вялікіх скрынь для ракет ці артылерыйскіх снарадаў. Таксама калонія вырабляла спальнікі для расейскіх вайскоўцаў:
«Спачатку рабілі толькі паддоны, потым пачалі кляпаць скрыні для ваенных снарадаў. Спачатку былі скрыні для патронаў, потым скрыні ўжо для цяжэйшай тэхнікі, артылерыі, я так разумею, такія нейкія… Ужо большыя скрыні былі, іх трэба было рабіць больш скурпулёзна, сачылі за якасцю працы, вось… Гэтыя скрыні з’яжджалі, я так разумею, што на фронт. Бо вялізныя замовы прыходзілі на гэтыя скрыні. Там проста тысячамі іх кляпалі. Асабліва ў разгар баявых дзеянняў» — расказаў экс-палітзняволены праваабаронцам.
Як паведаміла раёнка з нагоды адыхода Свірыды на пенсію, ён сам ураджэнец Івацэвіцкага раёна (в.Сенькавічы). Апроч калоніі №22, раней працаваў у івацэвіцкай калоніі №5 (з 2023 года не існуе, на базе гэтай установы зрабілі Лячэбна-Працоўны Прафілакторый).

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
2026-08-04 21:44