Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Сяргея Мшара. Нібы ён у ліпені 2020 у чаце «Краіны для жыцця» заклікаў да забойства супрацоўнікаў, тэрору ў дачыненні да праваахоўнікаў і іх сем'яў. Ды збіраў адрасы сілавікоў.
Мужчыне прад'яўлена абвінавачанне па арт.369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт.130 КК (Распальванне варожасці).
Сяргею пагражае да 5 гадоў зняволення. У яго цяжарная жонка, якая хутка народзіць.