Навіны

Пачалося аб'яднанне былых палітвязняў

Пакуль што чат, ёсць планы па стварэнню афіцыйнай арганізацыі
Аляксандр Кабанаў, экс-палітвязень, у Польшчы
Вольга Гарбунова — прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі — стварыла агульны чат для былых палітвязняў. Дзе людзі, якія прайшлі праз беларускія турмы, могуць выказаць сваё набалелае, падзяліцца праблемамі, іх вырашэннем і гэтак далей. Да чату далучыліся 60 выйшаўшых з засценкаў рэжыму палітвязняў, якія з'ехалі з краіны і знаходзяцца на дадзены момант у бяспецы. Зараз ідзе абмеркаванне аб стварэнні арганізацыі былых палітвязняў і рэгістрацыі ў будучым.

Паводле аднаго з сяброў гэтага аб'яднання Аляксандра Кабанава, былыя палітвязні запрашаюць усіх беларусаў Варшавы прыняць удзел у мерапрыемстве 21 траўня — у Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Тысячы беларусаў зараз мучацца ў турмах, церпяць здзекі і пабоі за нашу і вашу свабоду, кажа Аляксандр Кабанаў.
Made on
Tilda