Навіны

Чарнобыльскі марш у Варшаве

Варшава, 26 красавіка 2024. Фота «Радыё Рацыя»
Беларусы Варшавы адзначылі 38 гадавіну Чарнобыльскай тэхнагеннай катастрофы. 26 красавіка быў праведзены «Чарнобыльскі марш-2024», які праходзіў пад лозунгам «Не ядзернай зброі ў Беларусі!». Акцыя пачалася з мітынгу ў цэнтры Варшавы. Завяршылася маршам да помніка Марыі Складоўскай-Кюры.

Прымалі ўдзел не толькі беларусы, але палякі і ўкраінцы.

Падчас мітынгу было шмат выступоўцаў, якія не толькі ўспаміналі 1986, калі выбухнула Чарнобыльская атамная электрастацыя, успомнілі пра Чарнобыльскі шлях-96, пасля якога ўзнік праваабарончы цэнтр «Вясна». А цяпер 5 прадстаўнікоў гэтай арганізацыі, у тым ліку кіраўнік «Вясны», Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, знаходзяцца за кратамі. Гаварылі і пра іншых палітвязняў, якіх улады трымаюць у закладніках.

Выступоўцы абураліся таксама размяшчэннем у Беларусі з дазволу дыктатара ядзернай зброі. Не забылі звярнуць увагу на пабудаванаую з недахопамі небяспечную атамную станцыі ў Астраўцы на Гродзеншчыне. Усе захады Лукашэнкі адносна атама сведчаць, што яго не хвалюе лёс і здароўе беларусаў.
Варшава, 26 красавіка 2024. Фота «Берасцейская Вясна»
У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі кабінета абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай: Валер Кавалеўскі, Аліна Коўшык і Павел Латушка. Акцыя была арганізавана Варшаўскай суполкай «Таварыства беларускай мовы» пры падтрымцы ініцыятывы «Беларусы Варшавы».

Беларусы Варшавы прадэманстравалі ўсяму свету, што яны помняць пра чарнобыльскую бяду і супраць ядзернай зброі, якая можа быць прыменена двума дыктатарамі, Пуціным і Лукашэнка.
Made on
Tilda