Навіны

Суд па 12 пратаколах за "рэпосты" фактычна не адбыўся

Фота з ФБ Ігара Бараноўскага.

На брэсцкага краязнаўцу Ігара Бараноўскага міліцыянты склалі ажно 12 пратакалоў па арт.19.11 КоАП. Падставай для гэтага сталі рэпосты публікацый "Б**сату" (якія ўладамі прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі).

Суд павінен быў адбыцца 22 лістапада, але ж нават у залю суда ніхто не паспеў зайсці: суддзя Карабан адправіў пратаколы на дапрацоўку. Калі аднавіцца гэтая адміністрацыйная справа, пакуль невядома.
2021-11-23 18:00