На брэсцкага краязнаўцу Ігара Бараноўскага міліцыянты склалі ажно 12 пратакалоў па арт.19.11 КоАП. Падставай для гэтага сталі рэпосты публікацый "Б**сату" (якія ўладамі прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі).
Суд павінен быў адбыцца 22 лістапада, але ж нават у залю суда ніхто не паспеў зайсці: суддзя Карабан адправіў пратаколы на дапрацоўку. Калі аднавіцца гэтая адміністрацыйная справа, пакуль невядома.