Судовыя паседжанні

Штраф замест арышту

Такое пакаранне выбраў сабе беспрацоўны з Кобрыня 45-гадовы Уладзімір Бенчак

Іллюстрацыйнае фота. Крыніца: pexels.com

5 жніўня 2022 ў судзе Кобрынскага раёна быў вынесены прысуд рэзервісту Уладзіміру Бенчаку па арт. 436 ч.1 Крымінальнага кодэкса РБ (ухіленне ваенаабавязанага ад яўкі на зборы). Ён пакараны штрафам 80 базавых велічынь, што складае 2 560 рублёў.

Дзяржаўны абвінаваўца ст. памочнік пракурора Кобрыньскага раёна Аляксандр Шыкавецкі прапанаваў пакараць Бенчака для перавыхавання трохмесячным арыштам. Паводле Шыкавецкага, пакараць абвінавачанага папраўчымі работамі або штрафам не ўяляецца магчымым, паколькі Бянчак не працуе і мае непаўнагадовае дзіця, сям´я на дадзены момант жыве толькі за кошт работы жонкі.

Але Уладзімір Бянчак, які, дарэчы, падаў медычную даведку, што пакутуе панічным разладам, пажадаў пакаранне штрафам, а не арыштам.

Суддзя Аляксей Кміта задаволіў пажаданне падсуднага і вынес рашэнне аб пакаранні Бенчака штрафам 80 базавых велічынь.

Дарэчы, другі абвінавачаны кобрынчанін па арт. 346, ч. 1 Вадзім Казакевіч пакараны суддзёй Аляксандрам Бабаскіным штрафам у 50 базавых велічынь яшчэ 27 ліпеня, у першы дзень суду над рэзервістамі.
Made on
Tilda