У Берасці прадаюць кватэру палітвязня, які хадзіў на мноства судоў
Пакуль Віталь Чопік адбывае 7-гадовы тэрмін, яго берасцейскую кватэру дзяржава вырашыла прадаць. Адпаведная аб'ява з'явілася на аўкцыёне арыштаванай маёмасці, заўважыла берасцейская «Вясна».
Гэта кватэра па адрасе вул. Дуброўская д.25 кв.62, Берасце.
Як вынікае з дзяржаўнага сайту, стартавая цана 2-пакаёвай кватэры 103 тысячы рублёў. На дадзены момант збіраюцца заяўкі на ўдзел у аўкцыёне, які пройдзе 25 лістапада 2025.
Нагадаем, што апроч вялікага тэрміну Віталю прысудзілі штраф памерам 40 тысяч рублёў. Гэты штраф, а таксама пазбаўленне волі берасцейцу прысудзілі ў асноўным за тое, што ён хадзіў на палітычныя суды.