Навіны

У Берасці прадаюць кватэру палітвязня, які хадзіў на мноства судоў

Справа: Віталь Чопік у будынку суда. Злева: кватэра на яго імя, якая прадаецца з аўкцыёна, крыніца фота e-auction.by
Пакуль Віталь Чопік адбывае 7-гадовы тэрмін, яго берасцейскую кватэру дзяржава вырашыла прадаць. Адпаведная аб'ява з'явілася на аўкцыёне арыштаванай маёмасці, заўважыла берасцейская «Вясна».

Гэта кватэра па адрасе вул. Дуброўская д.25 кв.62, Берасце.

Як вынікае з дзяржаўнага сайту, стартавая цана 2-пакаёвай кватэры 103 тысячы рублёў. На дадзены момант збіраюцца заяўкі на ўдзел у аўкцыёне, які пройдзе 25 лістапада 2025.

Нагадаем, што апроч вялікага тэрміну Віталю прысудзілі штраф памерам 40 тысяч рублёў. Гэты штраф, а таксама пазбаўленне волі берасцейцу прысудзілі ў асноўным за тое, што ён хадзіў на палітычныя суды.
Made on
Tilda