Судовыя паседжанні

Пад відэа з Лукашэнка пакінуў каментар, дзе цэнзурна выказаў нязгоду з ягонымі словамі

Стаў вядомы прысуд у Пінску
Ягор Дашэвіч. Выкарастана яго фота з spring96.org
1 чэрвеня 2023 года пінскі суд разглядаў справу супраць Дашэвіча Ягора Віктаравіча. Яму закідалі публічную абразу Лукашэнкі, ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэкса.

Як вынікае з тэксту прысуду, Ягор пакінуў у тэлеграме каментар. У тым паведамленні судовая экспертыза не знайшла прыкмет нецэнзурнасці (а толькі «негатыўную ацэнку» Лукашэнкі).

Тым не менш, за крытыку словаў Лукашэнкі суддзя Вольга Лубнік прызначыла Ягору Дашэвічу 2 гады «хіміі» (абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову).
Made on
Tilda