Навіны

«Стужка надзеі» для беларусаў

У беларускай прасторы «Робім разам» (месціцца ў Варшаве) да Дня Волі вывесілі «Стужку надзеі». Гэта 12-метровая стужка бел-чырвона-белага колеру, сшытая з кавалачкаў тканін 30 на 30 сантыместраў. У 2021 годзе яна была замоўлена палякамі ў розных краінах свету мастакам, тым, хто працуе з тканінай і проста творцам. Адгукнуліся 73 чалавекі з шасці краін. Яны даслалі свае творы: хтосьці вышыў, хтосьці саткаў, хтосьці намаляваў свае малюначкі, такім чынам выказаў салідарнасць з беларускім народам, які ў 2020 годзе падняўся бараніць свае правы. Ў Польшчы кавалачкі сшылі ў адно палотнішча пад назвай «Стужка надзеі». Гэта работа адлюстроўвае надзею беларусаў (і ўсяго свету) на тое, што Беларусь усё ж такі стане вольнай, дзе кожны беларус будзе абаронены законам, будзе дыхаць лёгка і свабодна.

Цяпер «Стужка надзеі» размешчана ў выставачнай залі прасторы «Робім разам» (па адрасе Warszawa, plac Konstytucji, 6).
Made on
Tilda