Навіны

Алену Гнаўк змясцілі ў ПКТ

«99%, што зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул», мяркуе Паліна Шарэнда-Панасюк
Алена Гнаук у 2020 годзе. Фота: Брестская газета
Сёння Паліна Шарэнда-Панасюк дала прэс-канферэнцыю, дзе адказвала на пытанні журналістаў. У тым ліку распавяла пра палітзняволеную з Пружанскага раёну Алену Гнаук.

Паліна распавяла, што Гнаук к калоніі №24 нядаўна перавялі з ШІЗА (штрафны ізалятар) ў ПКТ (памяшканне камярнага тыпу). На думку Паліны, гэта сведчыць пра тое, што супраць Гнаук рыхтуюць чарговую справу за так званае «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі» (артыкул 411 КК, па якім Алене Гнаук ужо раз дадалі 1 год зняволення).

Пры гэтым Гнаук пазбавілі сувязі са знешнім светам, нават са сваёй сям'ёй, зазначыла Паліна.

Стан Гнаук таксама выклікае заклапочанасць Паліны, бо Гнаук ужо мае свае гады і таму мае розныя захворванні.

Нагадаем, што Гнаук судзілі ўжо 4 разы па палітычных крымінальных справах. Першы раз па «карагоднай» справе (за мірную акцыю пратэста, якая адбылася 13 верасня 2020 у Берасці). Потым за «публічную абразу» Лукашэнкі (за тое, што падчас 1-га суду Гнаук назвала таго "не зусім псіхічна здаровым чалавекам"). Потым за пасты ў Facebook і Instagram, дзе Алена распавядала пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі, яе адправілі ў калонію. Чацвёртай справай супраць Алены стала справа па арт.411 за нібы «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі», тады тэрмін жанчыне працягнулі на яшчэ 1 год.

Тэрмін па гэтых чатырох справах у Гнаук мусіць скончыцца напачатку 2026 года (калі не з'явіцца яшчэ адна справа па арт.411 КК, якія сілавікі могуць заводзіць бясконца).
Made on
Tilda