Навіны

Петыцыя ад беларусаў перададзена у літоўскую амбасаду

Група беларусаў Варшавы 6 снежня 2024 года падчас пікету ля амбасады перадала петыцыю прадстаўніку амбасады Літвы. Петыцыя ўзнікла зыходзячы з фактаў меркаванага парушэння правоў грамадзян Беларусі ў Літве. Асабліва падпісантаў узрушыла затрыманне экс-каліноўца, які пасля ранення прыехаў у Вільнюс, дзе пражывала яго сям'я. Пры спробе легалізацыі яму быў забаронены ўезд не толькі ў Літву, але і ў Шэнгенскую зону. Верамейчык паехаў у В'етнам, дзе быў затрыманы і перададзены беларускім спецслужбам. Цяпер жыццё Васіля Верамейчыка знаходзіцца пад вялікай пагрозай.

Таму ў петыцыі беларусы выказваюць патрабаванне выконваць нормы міжнароднага права, спыніць несправядлівыя дэпартацыі, расследаваць выпадкі пераследу і дыскрымінацыі грамадзян Беларусі.
2024-12-08 15:14