Навіны

Паліна Шарэнда-Панасюк сустракаецца з еўрапейскімі палітыкамі

Паліна Шарэнда-Панасюк, фота Віялеты Шаўчыц
Берасцейская актывістка і палітычная дзяячка, былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк не спыніла сваёй дзейнасці дзеля вольнай і дэмакратычнай Беларусі. Яна сустракаецца ў еўрапейскімі палітыкамі, амбасадарамі і журналістамі, дзе абмяркоўвае рычагі ўплыву на рэжым Лукашэнкі. У Паліны ёсць свая пазіцыя, што трэба рабіць, каб дасягнуць у рэшце рэшт станоўчых вынікаў: працягваць ціск. Гэтыя думкі жанчына даводзіць да еўрапейскіх высокіх чыноўнікаў.

А таксама Паліна Шарэнда-Панасюк віншуе беларусаў з Новым годам і Калядамі. Экс-палітвязынка зычыць спаўнення мараў, адна з якіх і самая галоўная — жыць без страху ў вольнай Беларусі і адчуваць сябе гаспадарамі на роднай зямлі.
Made on
Tilda