Судовыя паседжанні

Прызначана дата суда над палітзняволенай Аленай Гнаук

Па ініцыятыве адміністрацыі гомельскай калоніі супраць Алены ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі".

Суд над ёй распачнецца 11 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля. Справу будзе разглядаць суддзя Яраслаў Парэмскі, піша @prisoners_spring96.
Палітзняволеную актывістку з Пружанаў, асуджаную да 3,5 гадоў калоніі, 15 жніўня перавялі ў папраўчую калонію № 4. Нядаўна яе змяшчаліі ў ПКТ да 24 лютага.

Таксама Алену пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку з 3 базавых велічыняў да 1 (37 рублёў). У зняволенні ў жанчыны пагоршылася здароўе.
Нядаўна Алена сустрэла сваё 66-годдзе.
Падтрымайце Алену лістамі салідарнасці і тэлеграмамі: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 8 атрад, Алене Пятроўне Гнаук
Made on
Tilda