Там жа прасілі падпісаць афіцыйныя «папярэджанні»

На чарговых прафілактычных гутарках перад выбарамі ў раённых аддзелах міліцыі Берасцейскай вобласці збіралі тых, хто стаіць пад прывентыўным наглядам і на прафілактычным уліку. Па нашых дадзеных, было настаўленне, што трэба ісці галасаваць абавязкова. Палітычным яшчэ далі падпісаць пісьмовыя папярэджанні аб няўдзеле ў «экстрэмісцкіх» правакацыях.
У Бярозаўскім РАУСе раённы пракурор Аляксандр Круцько зайшоў глыбей калег з іншых раёнаў. З яго ўдзелам мясцовая раёнка стварыла відэа, дзе Круцько заявіў пра тое, што нібы ўсталяваныя асобы, «чые дзеянні не адпавядаюць мэтам бяспекі дзяржаўнага суверэнітэту». І для яшчэ большага застрашэння пасля прамовы пракурора дадалі «пакаянны» эпізод з былым палітвязнем Алегам Нічыпоркам, які не так даўно выйшаў з наваполацкай калоніі №1. Хлопца, відаць, прымусілі «каяцца» за «памылкі» 2020 г., бо на відэа Нічыпорка заяўляе што ў 2020 годзе «паддаўся уплыву эмоцый і Інтэрнэту», быў асуджаны за сцягі і надпісы на 3 гады 6 месяцаў лагераў, а зараз «абавязуецца весці законапаслухмяны лад жыцця».