Навіны

Брэсцкую актывістку Алену Гнаўк пачнуць судзіць за абразу прэзідэнта 2 верасня

Нагадаем, супраць 64-гадовай брэсцкай актывісткі Алены Гнаўк, якую некалькі месяцаў таму асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» па «справе карагодаў», распачалі крымінальную справу за «абразу прэзідэнта». На разглядзе «карагоданай» справы, дзе жанчына выступала ў якасці абвінавачванай, яна сказала: «9 жніўня мінулага года ўладу захапіў не зусім здаровы, прабачце, псіхічна чалавек...».

Як паведаміла сама Алена, памочнік пракурора — Аляксей Бараноўскі — які падтрымліваў абвінавачванне на «справе карагодаў», напісаў дакладную запіску на імя пракурора Брэста, у якой засведчыў аб «нанясенні цяперашняму прэзыдэнту Лукашэнку А.Р. цяжкай абразы, што ўнясе напружанне і дэстабілізацыю ў краіне».

Пенсіянерцы можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да чатырох гадоў.

Пра гэта паведамляе «Радыё Рацыя».
Made on
Tilda