16 лютага 2023 ў Бярозе ў рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Падлетак» па ініцыятыве Бярозаўскага раённага камітэта БДСМ быў арганізаваны працоўны дэсант пад назвай «Жменя памяці» на могілках па вуліцы Пушкіна. Тут пахаваны вайсковыя лётчыкі, якія загінулі ў небе Бярозаўскага раёна падчас іспытаў авіяцыйнай тэхнікі ў 1960-1963 гадах. У акцыі прыняла ўдзел моладзь каледжа будаўнікоў, Надзея Шэшка — першы сакратар Бярозаўскага РК БДСМ і Дзмітрый Лішко — начальнік ІСН (інспекцыі па справах непаўнагадовых) Бярозаўскага РАУС. Пасля прыборкі закінутых магіл, акцыя «Жменя памяці» завяршылася хвілінай маўчання.
Аналагічны працоўны дэсант быў арганізаваны ў Белаазёрску. Там навучэнцы каледжу электратэхнікі правялі прыбіранне прылягаючай тэрыторыі крамы «Чабурашка». У наглядчыках быў толькі інспектар ІСН Максім Салавей.
На першы пагляд, здаецца, справа добрая, грэх крытыкаваць. Але гэта толькі на першы погляд. Судзячы на наглядчыках, ужывалася рабочая сіла непаўнагадовых. Да гадалкі не хадзі, без дазволу бацькоў. А прысутнасць сумнавядомага Лішка, які праявіў звышактыўнасць пры падаўленні акцый пратэсту ў 2020 годзе, а потым судзіўся два гады з грамадзянамі, што выказалі свае адносіны да заўзятага ахоўніка рэжыму ў інтэрнэт-каментарах, як і прысутнасць інспектара ІСН Салаўя, наводзіць на недобрыя думкі. Падобна на тое, што выхоўвалі працай «ненадзейных» падлеткаў пад пільным вокам людзей у форме.
І ў рэшце рэшт, існуюць работнікі па прыборцы тэрыторый, за што яны атрымліваюць грошы. Калі не ўспамінаць пра тое, што ў Бярозе як служаць лётчыкі, так і пражываюць у вялікай колькасці. Дык чаму ж тады падлеткі прыбіраюць закінутыя магілы іх калегаў?

Выкарастаны фота: з публікацыі на старонцы «Берёзовский государственный колледж строителей» ва «Укантакце», а таксама з тэлеграм-каналу «Белое и Черное».