Відаць, па «справе Гаюна»
5 чэрвеня 2026 года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 21-гадовага Вадзіма Кузняцова. МУС у спісе адзначыў, што маладзёна асудзіў Берасцейскі абласны суд па ч.1, ч.2 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме» для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.
Як даведалася Наша Ніва, Кузняцоў родам з Берасця. Пасля школы паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію авіяцыі — элітную вучэльню з высокімі прахаднымі баламі. Падчас вучобы ў сталіцы Вадзім быў актыўным студэнтам, уваходзіў у курсанцкі медыяцэнтр.
Сутнасць справы супраць хлопца дакладна невядомая. Але мяркуючы па артыкулу, гэта магла быць перадача інфармацыі ў «Беларускі Гаюн».
Сутнасць справы супраць хлопца дакладна невядомая. Але мяркуючы па артыкулу, гэта магла быць перадача інфармацыі ў «Беларускі Гаюн».
Даведка. «Справа Гаюна» — масавая рэпрэсіўная справа ў Беларусі. Распачалася пасля таго, як сілавікі атрымалі доступ да ўсіх паведамленняў, якія людзі напісалі ў «Беларускі Гаюн» — праект, які з лютага-2022 збіраў і публікаваў інфармацыю пра перасоўванне вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.
МУС у спісе адзначыў, што ў Кузняцова «асуджанаць непагашаная». Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі «хатнюю хімію» (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову).
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Чытайце таксама:
- Дзяўчына з Пінска вучылася за мяжой, але вярнулася. Дома яе асудзілі, найверагодней, па «справе Гаюна»
- Галоўную медсястру Цэнтральнай райпаліклінікі Баранавічаў асудзілі па палітычнай справе
- Былы вайсковец з Бярозы асуджаны, відаць, па справе «Гаюна»
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
