Навіны

Беларусы салідарны з палякамі

Што паказалі на штотыднёвым мітынгу ў Варшаве
13 красавіка Польшча адзначыла 85-я ўгодкі катыньскай трагедыі. Калі па рашэнню Палітбюро ЦК УКП(б) ад 5 сакавіка 1940 года ў Катыні, Смаленскай вобласці было расстраляна 21 857 чалавек. У гэты дзень беларусы Варшавы правялі акцыю на традыцыйным месцы — ля помніка Каперніка ў Варшаве. Яны асудзілі савецкі тэрор у адносінах да польскіх ваеннапалонных і дэпартацыю мірнага насельніцтва Польшчы ў Сібір. Гэтая трагедыя напомніла сваю трагедыю ў Курапатах, дзе такія ж тройкі знішчылі беларускую эліту.

Успомнілі выбух у мінскім метро ў 2011 годзе, калі было забіта 15 чалавек і сотні атрымалі раненні. Злачынства было зроблена злачыннай уладай, каб адцягнуць перад выбарамі ўвагу ад правалаў у эканоміцы, гаварыў арганізатар акцыі Васіль Плешкуноў.

Таксама ўдзельнікі акцыі выказвалі сваё абурэнне ўдарам на Вербніцу па ўкраінскім горадзе Сумы расійскімі вайскамі, ў выніку чаго загінула шмат цывільных людзей.

Не забылі ўдзельнікі акцыі выказаць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі, якія пакутуюць у турмах рэжыму.

Скончылася мерапрыемства скандаваннем патрыятычных лозунгаў, а таксама лозунгаў, скіраваных супраць злачынцаў-дыктатараў. І, як прынята, агульны здымак на памяць.
Made on
Tilda