Навіны

Беларусы і ў моцныя марозы выходзяць на акцыі

1 лютага 2026 беларусы Варшавы выйшлі на сваю чарговую нядзельную акцыю. Тэмай ў гэты дзень было ўшанаванне героя-беларусаў, якія змагаліся за незалежнасць і свабоду Радзімы ад маскоўскіх захопнікаў у 1661 годзе (магілёўскае паўстанне, пад час якога быў знішчаны сямітысячны расійскі гарнізон) і ў 1863 годзе (паўстанне Кастуся Каліноўскага).
Але выступоўцы пад час акцыі не забылі і сучаснай беларускай трагедыі — палітвязняў, якіх катуюць ужо 6-ты год у беларускіх турмах.

Берасцейскі актывіст Аляксандр Сахарук напомніў прысутным пра жыхароў Украіны і ўкраінскую армію, якія вымушаны жыць і змагацца ў страшэнным холадзе з-за намеранага знішчэння расійскімі нападнікамі энергетычных аб'ектаў.

Усіх удзельнікаў акцыі аб'яднала выказванне Кастуся Каліноўскага з-пад шыбеніцы: «Народзе, толькі тады зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжо не будзе».
Але ў гэты дзень адбылася акцыя яшчэ і ў Браме Стратаў Варшаўскай цытадэлі, дзе беларусы ўсклалі кветкі, запалілі знічы, успамінаючы нашых продкаў у барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы.
Made on
Tilda