
Беларусы Ціхан, Аляксей і Юлія выйшлі з месцаў зняволення, калі свет змяніўся — Расія пачала вайну ва Украіне. А Мінск падтрымаў уварванне.
BBC паразмаўляла з тымі, хто выйшаў на волю пасля пачатку вайны аб тым, як пратэсты, турма і вайна змянілі іх жыццё і погляды.
«Чаму я пайшоў у пратэст? — На той момант мне было 18 гадоў, і да таго часу ў мяне з'явілася нейкае разуменне таго, якой я хачу бачыць сваю радзіму, сваю краіну, сваю Беларусь. Каб была краіна, у якой размаўляюць на сваёй беларускай мове. Краіна, у якой ёсць падзел улад і дэмакратыя. Краіна, у якой ёсць свабодная прэса. Краіна, у якой людзі не баяцца выходзіць на вуліцу і выказваць сваё меркаванне. Краіна, у якой справядліва судзяць, а супрацоўнікі праваахоўных органаў займаюцца непасрэдна расследаваннем злачынстваў, а не збіццём людзей.

