Пра людзей

У Вольгі Кронды можна заказаць прыгожыя рэчы

Гэтыя рэчы жанчына робіць уручную. Цікавыя дзіцячыя ўпрыгожванні і рэчы, у беларускім нацыяльным каларыце вышытыя навалачкі, вясельныя ручнікі і ручнікі на аздабленне абразоў, як гэта рабілі нашы продкі.
Спадарыне Вользе, якая адбывае дамашнюю хімію і абмежавана ў выхадзе з дому, цяжка рэалізоўваць свае рэчы. А грашовыя сродкі вельмі патрэбны на лячэнне 7-гадовай дачкі, якую жанчына выхоўвае адна. Здароўе Вольгі, як стала вядома ад блізкіх да сям'і, таксама дало збой. Нядаўна жанчына ляжала ў бальніцы, і таксама зараз патрэбны грошы на лекі. Калі не гаварыць, што патрэбна есці, апранацца і плаціць за кватэру.

Паглядзець на прыклады працы Вольгі, дапамагчы ёй можна, звярнуўшыся да старонкі ў Інстаграме:
https://instagram.com/olga.kronda3301
Made on
Tilda