Навіны

За нібыта замах на зрыў рэферэндума (а насамрэч за лісты з заклікам лічыць галасы сумленна) хутка пачнуць судзіць студэнта

Яго затрымалі паўгады таму, і дагэтуль трымаюць за кратамі

17 жніўня 2022 года пачнецца суд над Раманам Карпуком, студэнтам 1 курса берасцейскага ўніверсітэту. Працэс адбудзецца ў Маскоўскім судзе Берасця, суддзя Таццяна Лаўранюк.

Хлопца затрымалі ў сярэдзіне лютага 2022 года, напярэдадні рэферэндума. Тады дзяржаўныя медыя паведамлялі, што ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні прыблізна 10 чалавек. Але ж зараз Рамана будуць судзіць аднаго.

Змест лістоў, якія прыходзілі ўдзельнікам камісій перад рэферэндумам-2022, згодна з відэа дзяржСМІ быў наступны: заклік падлічваць галасы сумленна, паведамляць пра парушэнні на выбарчых участках,️ а таксама пералік артыкулаў КК з адказнасцю для фальсіфікатараў.

За меркаванае дачыненне да распаўсюду такіх лістоў і збіраюцца судзіць Рамана. Гэтае кваліфікавана па ч.2 арт.191 Крымінальнага Кодэксу (перашкода ажыццяўленню права на ўдзел у выбарах, рэферэндуме).
Made on
Tilda